Мерапрыемства «Фарбы восені»

Вярнуцца да падзей
12 Кастрычнік

10 кастрычніка ў Новым замку адбылося творчае мерапрыемства, прысвечанае незвычайнай тэхніцы антатыпіі-стварэння малюнкаў з дапамогай сонечнага святла і прыродных фарбавальнікаў.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і асаблівасцямі гэтага працэсу. У якасці экалагічнага фарбавальніка выкарыстоўвалася куркума. Госці майстар-класа стваралі восеньскія паштоўкі, робячы адбіткі раслін, якія выяўляліся пад уздзеяннем сонца.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы: кожны ўдзельнік змог не толькі асвоіць новую тэхніку, але і забраць з сабой гатовую аўтарскую работу на памяць.