Для сямейнага прагляду і абмеркавання. Навагоднюю пастаноўку “Шчаўкунок” рыхтуюць у драмтэатры Гродна

Вярнуцца да навін
22 Лістапад

Навагоднюю пастаноўку “Шчаўкунок” паводле матываў казкі Эрнеста Тэадора Амадэя Гофмана рыхтуюць у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гродзенскі абласны драматычны тэатр у новы, 2026 год, увойдзе з казкай “Шчаўкунок”, і ўвойдзе не выпадкова. У першую чаргу, адзначае дырэктар установы культуры Вольга Багдановіч, таму што “Шчаўкунок” – усімі любімая гісторыя, добрая, традыцыйная казка. “Пры выбары навагодняга рэпертуару арыенцір быў на сям’ю. Мы вельмі хочам, каб мамы і таты, бабулі і дзядулі не проста прыводзілі сваіх дзяцей у тэатр, а маглі паглядзець спектакль разам з падрастаючым пакаленнем і абмеркаваць. “Шчаўкунок” аб’яднае пакаленні, таму што гэта вечная казка з дзяцінства, якая можа ставь нагодай для добрай, цёплай сямейнай размовы”, – сказала Вольга Багдановіч.

Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы БЕЛТА