Інклюзіўная выстава “Фарбы гавораць” пачала работу ў галерэі “Універсітэт культуры”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Праект “Моцныя духам” – ініцыятыва, народжаная з любові да жыцця і веры ў гаючую сілу мастацтва. У рамках праекта дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разам са знакамітымі мастакамі пішуць карціны – сапраўдныя творы мастацтва. Праект стаў сімвалам надзеі для выхаванцаў усіх дзіцячых сацыяльных пансіянатаў краіны. Паводле слоў міністра працы і сацыяльнай абароны Наталлі Паўлючэнка, дзіцячых сацыяльных пансіянатаў сёння дзевяць па краіне, у іх жывуць амаль 1,5 тыс. дзяцей.

Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы БЕЛТА