Выстава

Вярнуцца да падзей

Выстаўка “Viva Kola Art”

Место: Новый замок

З 3 красавіка ў Сенатарскай зале Новага замка працуе выстаўка “Viva Kola Art”, арганізаваная Веласіпедным клубам “Мінск”, Беларускай федэрацыяй веласіпеднага спорту і Беларускім саюзам мастакоў.

Для большасці людзей спорт і мастацтва – гэта зусім розныя стыхіі, якія існуюць незалежна адзін ад аднаго. Але гэта толькі на першы погляд. Насамрэч у спорту, а ў нашым выпадку ў веласпорту, і ў мастацтва нямала агульнага. Галоўнае, што збліжае прадстаўнікоў гэтых сфер дзейнасці, – неабходнасць чэрпаць натхненне для дасягнення высокіх вынікаў. У велагонках ёсць шмат месца для творчасці і імправізацыі, а ў выяўленчым мастацтве ёсць імкненне стаць лепшым!

Выстаўка экспануецца да 31 мая. Запрашаем да наведвання!

Кошт уваходных білетаў:

для школьнікаў – 1 рубе.ль 00 капеек;

для студэнтаў і пенсіянераў – 2 рубля 00 капеек;

для астатніх наведвальнікаў – 3 рубля 00 капеек.

Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83; +375 33 3250058 (мастацкі аддзел)

Адрас электроннай пошты: info@grodno-museum.by