7 верасня 1764 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі быў абраны каралём Рэчы Паспалітай

Вярнуцца да падзей
7 Верасень

7 верасня 1764 г. на элекцыйным сейме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732–1798). Ён стаў апошнім манархам Рэчы Паспалітай, якія правіў роўна 31 год.

Выбары караля адбываліся ў складанай палітычнай абстаноўцы. У 1763 году памёр кароль Аўгуст ІІІ. Непасрэднага адзінага наследніка кароны не было, і розныя арыстакратычныя партыі выстаўлялі свайго кандыдата.

Партыя Чартарыйскіх выдвінула для абрання каралём кандыдатуру свайго сваяка Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які меў цесныя сувязі пры расійскім імператарскім двары. Кацярына ІІ таксама была зацікаўлена ў асобе Панятоўскага  як караля і блізкага ёй чалавека. Расійскую імператрыцу падтрымаў і прускі кароль Фрыдрых ІІ Вялікі. Такім чынам, вынік выбараў быў вырашыны.

Пазнаёміцца больш падрабязней з жыццём і лёсам Станіслава Аўгуста Панятоўскага Вы можаце падчас наведвання пастаяннай экспазіцыі нашага музея “Новы замак: падзеі і лёс”. А мы прадстаўляем Вашай увазе уласнаручны подпіс Станіслава Аўгуста на кнізе з яго бібліятэкі, якая захоўваецца ў нашых фондах.