З 13.10.2018 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Ігар Адасік. Мае хобі”, прадстаўленая жыхаром нашага абласнога цэнтра І.В. Адасікам.
Экспазіцыя выстаўкі знаёміць з прыватнымі калекцыямі гродзенца. На выстаўцы прадстаўлены: стэндавыя мадэлі ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны, музычныя інструменты розных краін свету, макеты архітэктурных помнікаў Беларусі ўласнай распрацоўкі аўтара.
Увагу прыцягваюць паменьшаныя копіі мадэляў аўтамабіляў і ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны войскаў ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, СССР, выкананыя з пластыка і кардона ў маштабах 1:72, 1:100 і 1:35.
На выстаўцы прадстаўлена калекцыя музычных інструментаў розных краін свету (Беларусь, Расія, Грузія, Кітай, Тайвань, ЗША, Балі, Індыя, Германія, Японія), якая налічвае звыш 100 адзінак.
У экспазіцыю выстаўкі ўключана калекцыя макетаў архітэктурных помнікаў уласнай распрацоўкі І.Адасіка. Гэта Маламажэйкаўская Багародзіцкая царква-крэпасць, Царква Святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы, Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква ў Гродне, Слуцкая брама ў Нясвіжы, Камянецкая вежа, Дом-музей Максіма Багдановіча ў Гродне.
Выстаўка працуе з 13.10.2018 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37.
Музейны занятак для школьнікаў (група 25 чалавек) – 6.00 руб.
Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап.
Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69.