19 красавіка 2024 г. у Авальнай зале Новага замка адбылося адкрыццё выстаўкі ў рамках міжнароднага выставачнага праекта “Пакт Рериха – мир через культуру”

Вярнуцца да падзей
23 красавік

19 красавіка 2024 г. у Авальнай зале Новага замка адбылося адкрыццё выстаўкі ў рамках міжнароднага выставачнага праекта “Пакт Рериха – мир через культуру”, арганізаванага ў 2012 г. Міжнародным Цэнтрам Рэрыхаў.

Выстаўку прадставіў старшыня Аддзялення Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў у Рэспубліцы Беларусь Георгій Васільевіч Шасцірэкаў. На адкрыцці прысутнічалі генеральны консул РФ у Гродне Феадосій Аляксандравіч Уладышэўскі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднага Цэнтра Рэрыхаў Аляксандр Вітальевіч Сцяцэнка, галоўны спецыяліст Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аксана Мікалаеўна Коханава, старшыня Гродзенскага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Русское общество” Аляксандр Віктаравіч Бірукоў, намеснік старшыні Гродзенскага аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Русское общество” Эдгар Артуравіч Рэц.

Пакт Рэрыха – міжнародны дагавор “Об охране художественных и научных учреждений и исторических памятников” – быў падпісаны 15 красавіка 1935 г. у ЗША Ф. Рузвельтам. Аўтар ідэі і ініцыятар Пакта Рэрыха – рускі мастак, філосаф, пісьменнік, вучоны, грамадскі дзеяч Мікалай Канстанцінавіч Рэрых. Згодна з яго вучэннем, Культура з’яўляецца галоўнай апорай цывілізацыі. М. Рэрых лічыў, што там дзе Культура, там Мір. У 1903–1904 гг. ён са сваёй жонкай Аленай Рэрых здзейсніў вандроўку “По старине”. У гэтым падарожжы яны наведалі і адзначылі “культурныя скарбы” у больш за 40 гарадах Расіі, сярод якіх былі Стары замак і Каложская царква ў Гродне. Падчас падарожжа М. Рэрых прыйшоў да высновы, што помнікам культуры неабходна ахова на дзяржаўным і агульначалавечым узроўнях.

У ходзе адкрыцця выстаўкі прадстаўнікамі Міжнарожнага Цэнтра Рэрыхаў былі перададзены ў дар кнігі Людмілы Васільеўны Шапашнікавай «Николай Рерих» з серыі «ЖЗЛ». Выданні атрымалі Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага, Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г.Гродна, бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, Гродзенскае аддзяленне РГА «Русское общество».

На выставе прадстаўлены банеры з тэкставым і ілюстратыўным матэрыялам аб жыцці і дзейнасці Мікалая Рэрыха, таксама 14 рэпрадукцый карцін мастака, надрукаваных на палатне.