З 23 па 25 красавіка супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прымаюць удзел у выязным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”.

Вярнуцца да падзей
25 красавік

З 23 па 25 красавіка супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прымалі ўдзел у выязным семінары “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы” па музеях Віцебскай вобласці.

Удзельнікі семінара ў першы дзень пазнаёміліся з экспазіцыяй і арганізацыяй работы з наведвальнікамі “Музея беларускай маляванкі” (г.Заслаўе). Далей супрацоўнікі музеяў наведалі Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава. Напрыканцы першага дня семінара дэлегацыя накіравалася ва УК “Музей Марка Шагала ў Віцебску”, дзе іх цёпла сустрэлі супрацоўнікі музея.

Другі дзень семінара пачаўся з наведвання УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей” у Ратушы, а таксама са знаёмства з экспазіцыяй Мастацкага музея (філіял УК “Віцебскі абласны краязнаўчы музей”).

Трэці дзень семінара быў не менш насычаным, удзельнікі наведалі Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, Музей беларускага кнігадрукавання, пазнаёміліся з выстаўкай “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай” (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка).