Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць і абараняць яе – наш абавязак. Дарэчы, эксперты ЮНЕСКА вырашылі, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай, а гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
Запрашаем вас на музейную дыктоўку, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 20 лютага ў 11.00 у Новым замку (чытальная зала).
Колькасць месцаў, на жаль, абмежавана, таму папярэдні запіс па тэлефонах 71-86-88, +375 (29) 776-65-88 АБАВЯЗКОВЫ!
Далучайцеся да свята роднай мовы, узбагачайце свае веды і практыкуйце валоданне родным словам у цёплай і сяброўскай атмасферы!