30 ліпеня 2026 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Штрыхі да яе партрэта”, прымеркаванай да Года беларускай жанчыны.
Мастацкі праект прадстаўляе прадметы з фондаў музея: творы мастацтва, археалагічныя і гістарычныя артэфакты. Экспазіцыя запрашае гледача ў падарожжа па старонках жаночага лёсу. На выставе паказаны розныя грані жаночай сутнасці: ад сакральнай таямніцы мацярынства і вернасці караням да смелага позірку сучаснай жанчыны, якая змяняе свет вакол сябе.






