Адкрыццё часовай экспазіцыі

Вярнуцца да падзей
29 Ліпень

У 16.00 30 ліпеня 2026 г. у Сенатарскай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Штрыхі да яе партрэта”, якая прымеркавана да Года беларускай жанчыны.

Быць жанчынай – гэта вялікі шлях, напоўнены святлом, стваральнай сілай, выпрабаваннямі і бясконцай любоўю. Гэта штодзённае мастацтва заставацца мяккай і адначасова быць надзейнай апорай.

Мастацкі праект, прысвечаны Году беларускай жанчыны, запрашае гледача ў падарожжа па старонках жаночага лёсу. На экспазіцыі будуць паказаны розныя грані жаночай сутнасці: ад сакральнай таямніцы мацярынства і вернасці караням да смелага позірку сучаснай жанчыны, якая змяняе свет вакол сябе.

На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены прадметы з фондаў музея: творы мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкае шкло), археалагічныя і гістарычныя артэфакты.