15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва – адна з найбуйнейшых бітваў Сярэднявечча, якая змяніла ход гісторыі Еўропы.
З гэтай нагоды 25 ліпеня запрашаем вас акунуцца ў атмасферу той эпохі на культурна-адукацыйнай праграме «Таямніцы Грунвальда».
Вас сустрэне вялікі князь Вітаўт, які распавядзе пра Грунвальдскую бітву, яе герояў і падзеі, што папярэднічалі знакамітай перамозе.
Пасля ўдзельнікаў чакаюць:
- квэст па музейнай калекцыі зброі;
- інтэрактыў «Збяры замак»;
- творчая майстэрня па стварэнні сярэднявечнага замка.
Папярэдні запіс па тэл.:
71-86-88
+375 (29) 61-48-235 (А1)
+375 (29) 776-65-88 (МТС)
Кошт: 10 руб. (дарослыя), 5 руб. (школьнікі)