Адкрыццё выстаўкі “Крыніца радасці і натхнення” ў Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
24 Ліпень

З 24 ліпеня 2020 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Крыніца радасці і натхнення” самадзейнага мастака Станіслава Моўліка (Ваўкавыск) і майстра мастацкай вышыўкі крыжам Чаславы Осьмак (Гродна).

Тэматыка, прадстаўленых у экспазіцыі жывапісных прац С.Моўліка разнастайная: гісторыя старажытнага і сучаснага Ваўкавыска, гістарычныя асобы і знакавыя падзеі мінулага краіны, архітэктурныя помнікі. Творы мастака выклікаюць цікавасць да гісторыі роднага краю, выхоўваюць павагу да свайго народу, пачуццё самасвядомасці.

Свет вобразаў у прадстаўленых у экспазіцыі прац майстрыхі Ч.Осьмак шырокі і разнастайны: лірычныя пейзажы, маляўнічыя нацюрморты, букеты кветак, анімалістачныя кампазіцыі. Вышытыя працы ўражваюць не толькі бездакорнай тэхнікай выканання, але і цудоўна перададзенымі адценнямі. Майстрыха – актыўная ўдзельніца гарадскіх выставак і кірмашоў.