Экспрэс-экскурсіі «Паміж замкамі»

Вярнуцца да падзей
24 Ліпень

Сябры! Мы рады паведаміць, што ўжо з 25.07 (субота) у нашым музеі з’явіцца новая паслуга! Мы запрашаем жыхароў і гасцей горада на экспрэс-экскурсіі «Паміж замкамі». Гэта будзе невялікая па часе (да 30 хвілін) экскурсія, падчас якой вы даведаецеся, хто ўзводзіў і абараняў Стары замак, для чаго прызначаўся Новы замак і хто пабудаваў яго, якія гістарычныя падзеі праходзілі ў сценах каралеўскіх рэзідэнцый і многае іншае. Можна замовіць варыянт касцюмаванай экскурсіі, і тады вас сустрэне і правядзе экскурсію пэўны гістарычны персанаж, звязаны з гісторыяй горада і яго каралеўскімі рэзідэнцыямі.

Экскурсія разлічана на групу да 10 чалавек, праводзіцца толькі па папярэднім запісе (мінімум за 1 дзень) і толькі, калі на двары стаіць спрыяльнае для прагулак надвор’е. У дзень правядзення экскурсіі трэба будзе пацвердзіць сваё наведванне.

Кошт экспрэс-экскурсіі (для групы да 10 чалавек) – 10 руб., касцюмаванай – 20 руб.

Тэлефануйце нам: (код 0152) 71-86-88, МТС +375-29-7766588, А1 +375-29-61482-35.

Мы рады бачыць вас у нашым музеі!