18 красавіка у 16:00 у Авальнай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выставы Адама Смаляны «Малюнак і скульптура».
Выстава арганізавана Дзяржаўнай галерэяй мастацтваў у Сопаце. На выставе прадстаўлены скульптуры з дрэва, пленэрныя мадэлі, а таксама малюнкі з калекцыі Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Сопаце і прыватнай калекцыі Матэвуша Смаляны.
Адам Смаляна – скульптар, педагог, прафесар, прадстаўнік Сопацкай школы. Нарадзіўся ў Львове 11 чэрвеня 1921 года. Скончыў пачатковую школу і гімназію імя Казіміра Вялікага. Затым паступіў на аддзяленне скульптуры ў Інстытут выяўленчых мастацтваў у Львове, дзе вучыўся да 1941 года пад кіраўніцтвам прафесара Марыяна Унука і прафесара Юзэфа Стажыньскага. Ва ўзросце 23 гадоў пачаў выкладаць скульптуру ў Львоўскім мастацкім вучылішчы, стаў сябрам мясцовага Саюза мастакоў, прымаў удзел у Львоўскай абласной мастацкай ваставе (Гарадская ратуша, Львоў). У снежні 1945 года быў рэпатрыяваны ў Кракаў са сваёй маці і будучай жонкай, а ў 1946 годзе пераехаў у Сопат, дзе стаў асістэнтам скульптара ў толькі што заснаванай Дзяржаўнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў (у майстэрні прафесара Марыяна Унука). У 1951 годзе па вырашэнню сената Дзяржаўнай вышэйшай школы атрымаў званне кантрактнага намесніка прафесара Аддзялення скульптуры пры факультэце Архітэктуры інтэр’ераў і званне прарэктара школы. У 1956 годзе адбылася першая персанальная выстава скульптара ў Бюро мастацкіх выстаў у Сопаце. У 1971 годзе Адам Смаляна заняў пасаду дэкана Факультэта жывапісу і скульптуры ў Дзяржаўнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў у Гданьску. Мастак прымаў удзел у больш за 30 калектыўных выставах па ўсяму свету. У Польшчы адбылося 11 персанальных выстаў мастака, у тым ліку ў Бюро мастацкіх выстаў у Сопаце (1956, 1959), Галерэі “Пегас” у Закапанэ (1964), варшаўскай “Захента” (1965), галерэі “Арсенал” у Познані (1971). Акрамя разьбы па дрэву Адам Смаляна працаваў у гіпсе, камні, метале і кераміцы (прымаў удзел у выставе “Шкло і кераміка” ў Вроцлаве ў 1961 годзе). Таксама захаваліся яго малюнкі (цыклы “Татры”, “Акты”, “Сірыя”, “Коні”) і шматлікія канцэптуальныя замалёўкі камернай, пленэрнай скульптуры і помнікаў. Ён супрацоўнічаў і кансультаваў у рамках праектаў, па дызайне, архітэктуры, рэканструкцыі помнікаў (у тым ліку Польскі манетны двор у Варшаве, Курорт “Наленчуў”). У 1950-х і 1960-х гадах ён удзельнічаў у рэканструкцыі Старой і Цэнтральнай частак горада Гданьск. Стварыў каля дзясятка скульптур і помнікаў у такіх гарадах, як Сопат, Гдыня, Гданьск, Варшава, Валбжых, Наленчуў, Хойніцэ і Старагард-Гданьскі. Мастак атрымаў мноства ўзнагарод і знакаў адрознення, у тым ліку званне “Ганаровы грамадзянін горада Сопат” (1974), Афіцэрскі крыж ордэна Адраджэння Польшчы (1978). Памёр 5 студзеня 1987 года. Творы Адама Смаляны знаходзяцца ў калекцыях дзяржаўных устаноў Польшчы і ў прыватных калекцыях па ўсяму свету (у тым ліку ў Аўстраліі, Францыі, Іспаніі, Галандыі, Індыі, Канадзе, ЗША).