Aдкрыццё выставы беларускага жывапісца Кастуся Качана «Радзімаю зачараваны»

Вярнуцца да падзей
14 красавік

10 красавіка ў 16:00 у Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё персанальнай выставы беларускага жывапісца Кастуся Качана «Радзімаю зачараваны». У рамках Года малой Раздімы гэтая выстава экспануецца на працягу года ў розных гарадах Беларусі. Так, да нас яна прыехала з Брэста, а потым будзе прадстаўлена гледачу ў Полацку.

Карціны, прадстаўленыя ў экспазіцыі, адлюстроўваюць непаўторную прыгажосць беларускага краю, з яго шматлікімі ўтульнымі мястэчкамі.

Пазнавальны мастак сваімі лірычнымі пейзажамі з выявамі старадаўняй архітэктуры, храмаў, манастыроў Беларусі. Асобнае месца ў творчасці Кастуся Качана займаюць краявіды Навагрудчыны – той самай малой радзімы мастака. Атмасфера і дух гэтага горада з вялікай гісторыяй аўтар неаднаразова адлюстроўваў у сваіх творах, якія вы можаце пабачыць і на нашай выставе.

У 2014 у гістарычным цэнтры Навагрудку была адкрыта персанальная карцінная галерэя Кастуся Качана, якая ўключае дзве выставачныя залы і майстэрню мастака.

Кастусь Качан нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Лаўрышава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1977 па 1980 гг. з’яўляўся вольным слухачом Беларускай Акадэміі мастацтваў. З 1980 года пачаў актыўна ўдзельнічаць ў рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў з 1987 г.

Мастак працуе ў станковым жывапісу ў жанрах пейзажу і нацюрморту. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Доме-музеі Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку, у прыватных калекцыях Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Сербіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі, ЗША, Турцыі, Паўднёвай Карэі, Кітая, В’етнама, Мексікі і інш.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць цудоўную выставу.

 

Выставая працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17:30.

Тэл. 8 (0152) 71-86-83; 8 (0152) 71-86-88

 

Кошт уваходных білетаў:

для школьнікаў———————–1 рубель 00 капеек

для студэнтаў і пенсіянераў——-1 рубель 50 капеек

для астатніх наведвальнікаў——2 рублі 00 капеек