Адкрыццё выставы “Арт-панарама 2018”

Вярнуцца да падзей
2 сакавік

1 сакавіка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё выставы маладых мастакоў Беларусі “Арт-панарама 2018”. Выстава злучае самыя яркія і творчыя працы, выкананыя ў розных жанрах, стылістыцы, тэхніках. Побач з традыцыйным палатном і паперай экспануецца жывапіс на люстэрку і дрэве Акуцыёнка А. Гледачы змогуць пазнаёміца з канцэптуальнымі карцінамі і скульптурамі Зенько Э., Шурмелёва Ф., Прастак А., Лугіной А., якія напоўнены разважаннямі аб сучасным чалавеку, яго эстэтычнай і культурнай трансфармацыі ў працэсе пазнання, асэнсавання сябе на працягу жыццёвага шляху. Інсталяцыя Шэўцова А., пераносіць у дзяцінства, захапляе гульнёй пераламлення святла і ценю, якую можна разглядзець ў значна павялічаны калейдаскоп. Каля кожнага твора Вы ўбачыце словы мастака наконт сваёй працы ці накірунку. Гэта дае магчымасць не толькі асэнсаваць работу, апіраючыся на асабістыя ўражанні, але і даведацца пра думкі творцы.

Рэспубліканская выстава “АRT-панарама 2018” уключае творы 32 мастакоў з розных гарадоў Беларусі. Кожны з іх мае мастацкую адукацыю, многія з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Запрашаем усіх жадаючых!

Новы замак (Замкавая, 20), Сенатарская зала.

Кошт білетаў:

для школьнікаў – 1 рубель,

для студэнтаў, пенсіянераў – 1 рубель 20 капеек,

для астатніх наведвальнікаў – 1 рубль 50 капеек.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка. Каса працуе з 10.00 да 17.30.