Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей стаў лаўрэатам інтэрнэт-прэміі “ТІВО-2019”!

Вярнуцца да падзей
12 красавік

Інтэрнэт-прэмія “TIBO” існуе ў Беларусі з 2003 года. Селета прэмія праводзілася ў 17 раз. На конкурс было пададзена ажно 485 заявак. А ўзнагароджванне пераможцаў і прызераў адбылося 11 красавіка ў Кангрэс-холе “TIBO”.
Наш музейны сайт grodno-museum.by атрымаў дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Культура і мастацтва”. Дыпломам адзначаны і распрацоўшчык сайта Migsoft.by.