Адкрыццё выставы “Кветкавы калейдаскоп” у Музеі гісторыі Гарадніцы

Вярнуцца да падзей
30 Ліпень

З 28.07.2018 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Кветкавы калейдаскоп”, у стварэнні якой узялі ўдзел дваццаць пяць гродзенскіх народных майстроў. Мэта выстаўкі – прадэманстраваць наведвальнікам шырокія магчымасці тэмы “кветкі” ў сучасным народным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Экспазіцыя выстаўкі змяшчае: жывапісныя творы (алей, гуаш, акрыл), вышываныя працы (крыж, шматслаёвая мастацкая гладзь, вышыўка стужкамі), дэкаратыўныя насценныя пано (скураная пластыка), кветкавыя кампазіцыі (бісерапляценне), сувеніры (роспіс па дрэве), папяровыя дэкаратыўныя кветкі (паперакручэнне), кветкавыя кампазіцыі з тканіны (тэкстыль), а таксама жаночыя ўпрыгажэнні з воўны, фаамерану, палімернай гліны і інш.