Археолагі прадстаўляюць новыя знаходкі

Вярнуцца да падзей
18 Кастрычнік

Археолагі знаёмяць наведвальнікаў з чарговымі знаходкамі, якія былі знойдзены падчас прац на Старым замку ў 2017-2019 гадах. На невялікай выстаўцы “Зброя і рыштунак ХІІІ–XIV стагоддзяў” можна пабачыць артэфакты, што сведчаць аб ваенных падзеях, якімі былі насычаны мінулыя стагоддзі. Гэта наканечнікі стрэл і арбалетных балтоў, ядры для прашчы, нажы, пласціны даспехаў ХІІІ–XIV стагоддзяў. Сярод іх ёсць унікальныя экспанаты, якія былі выяўлены ўпершыню ў Беларусі.

На фота: Пласціны даспехаў.

На фота: Наканечнікі стрэл.