Экскурсія па выстаўцы “Кракаўскія калядныя батлейкі”

Вярнуцца да падзей
27 студзень

Наш музей працуе з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў. У тым ліку і з людзьмі сталага ўзросту, для якіх Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна горада Гродна арганізоўвае наведванне музея. 25 студзеня для адной з такіх груп была праведзна экскурсія па выстаўцы “Кракаўскія калядныя батлейкі”.

Наведаць выстаўку “Кракаўскія калядныя батлейкі” і замовіць па ёй экскурсію можна па 17 лютага ўключна.

Кошт квіткоў на выставу: школьнікі – 1 руб., студэнты, пенсіянеры – 1 руб. 20 кап., дарослыя – 1 руб. 50 кап. Кошт тэматычнай экскурсіі па выставе – 5 руб. (для груп да 20 чалавек).
Даведкі па тэл. 71-86-88, 8 (01542) 7766588.