Выстаўка «Дзяды і бацькі нашу мову стварылі» ў Музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
31 студзень

З 30 студзеня 2019 года Музей Максіма Багдановіча запрашае наведвальнікаў на выстаўку «Дзяды і бацькі нашу мову стварылі», прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.

Развіццё беларускай мовы, як і кожнай мовы свету, абумоўлена асаблівасцямі гісторыі і жыцця народа.

Пачатак ХХ ст. вызначыўся тым, што была знята забарона карыстацца беларускай мовай, друкаваць на ёй. Гэта быў час інтэнсіўнай выпрацоўкі лексічных, арфаграфічных, граматычных нормаў беларускага правапісу. Пачалі стварацца падручнікі для беларускіх школ, важнай крыніцай вывучэння беларускай мовы сталі слоўнікі. Дзякуючы паэтычннаму таленту Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), беларуская літаратура дасягнула сусветнага мастацкага ўзроўню.

На выстаўцы прадстаўлены слоўнікі, падручнікі і навуковыя працы па беларускай мове, кнігі-даследаванні жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры, а таксама кнігі вядомых пісьменнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай мовы:

  • Я.Лёсік «Граматыка беларускае мовы. Фонэтыка»
  • Цётка «Першае чытанне для дзетак беларусаў»
  • Я.Станкевіч «Зьмена граматыкі беларускага языка ў БССР»
  • Я.Станкевіч «Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак»
  • Я.Карскі «Беларускі народ і яго мова»
  • «Францішак Бенядзікт Багушэвіч. Жыццё і творчасць»;
  • Н.Ватацы «Максім Багдановіч»
  • Л.Арабей «Цётка (Алаіза Пашкевіч)»

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены медалі:

  • «Максім Багдановіч 1891-1917»
  • «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай»,

а таксама пісьмовыя прылады і прадметы побыту канца ХІХ – першай паловы ХХ ст.

Запрашаем на выстаўку! Уваход  для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны). Тэл. 71-95-86.