Музейная акцыя “Дзень адчыненых дзвярэй”, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў

Вярнуцца да падзей
15 красавік

Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў знаёмім вас з гісторыяй гэтага свята, а таксама з канчатковай праграмай мерапрыемстваў, якія наш музей падрыхтаваў для вас у гэты дзень!

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў (International Day for Monuments and Sites), які адзначаецца ў свеце штогод 18 красавіка, сталі словы: «Захаваем нашу гістарычную радзіму».

Гэты дзень, таксама вядомы як Дзень Сусветнай спадчыны, усталяваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА.

Упершыню, на міждзяржаўным узроўні, дзень помнікаў і гістарычных месцаў адзначаўся 18 красавіка 1984 года з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў абароны і захавання сусветнай культурнай спадчыны. Таксама ён дае магчымасць больш даведацца аб разнастайнасці сусветнай спадчыны і аб намаганнях, якая прыкладаюцца для яе абароны і захавання.

Прапануем вашай увазе праграму музейнай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй”, прымеркаванай да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў.

Дата правядзення: 18 красавіка 2021 г.

11:30 Музей Максіма Багдановіча (вул. 1 Мая, 10) – Экскурсія «Домік Максіма» з майстар-класам.

12:00 Новы замак (вул. Замкавая, 20) – Касцюміраваная экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Новага замка.

14:00 Музей гісторыі Гарадніцы (вул. Ажэшка, 37) –Экскурсія агульнага агляду па экспазіцыі Музея гісторыі Гарадніцы

14:00 Новы замак (вул. Замкавая, 20) – Касцюміраваная экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Новага замка.

16:00 Новы замак (вул. Замкавая, 20) – Касцюміраваная экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Новага замка.

Увага! Уваход у музей і мерапрыемства ў рамках акцыі – бясплатна. Наяўнасць маскі падчас наведвання музея – абавязкова.

Тэлефоны для даведак:

Новы замак – 8 (0152) 71-86-88, +375-29-7766588 (МТС), +375-29-614-82-35 (А1).

Музей Максіма Багдановіча – 8 (0152) 71-95-86.

Музей гісторыі Гарадніцы – 8 (0152) 62-09-93.

Чакаем вас!