Навіны праекта «Будаўніцтва рэгіянальных Цэнтраў даследаванняў і захавання помнікаў»

Вярнуцца да падзей
10 сакавік

Прайшоў год з моманту рэалізацыі Праекта “Будаўніцтва рэгіянальных Цэнтраў даследаванняў і захавання помнікаў» у рамках Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Украіна 2014-2020».

Праект рэалізуецца Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем у партнёрстве з Падляшскім музеем у Беластоку (Рэспубліка Польшча Накіраваны на стварэнне па абодва бакі мяжы двух аналагічных Цэнтраў даследаванняў і захавання аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны. Агульны бюджэт праекта складае 1 341 982,36 еўра, бюджэт беларускага боку 552 267 еўра.

За гэты перыяд працоўнай групай праекта была праведзена вялікая праца. Былі падрыхтаваны дакументы і адобраны Міністэрствам эканомікі РБ, праведзена закупка аргтэхнікі, камп’ютэрнага і лабараторнага абсталявання, варштатаў, крэслаў, мэблі, а таксама набыты спецыялізаваны грузапасажырскі аўтамабіль з камерай клімат-кантролю для перавозкі музейных экспанатаў. Вядзецца рамонт у будынках будучага Цэнтра.

У верасні 2020 г. адбыўся візіт рабочай групы Праекта і рэстаўратараў нашага вядучага партнёра ў рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Рэгулярна праходзілі сустрэчы рабочай групы партнёраў Праекта ў анлайн фармаце.

Наперадзе яшчэ шмат працы!

На фота рабочыя групы партнёраў Праекта.