Выстаўка-кірмаш «Волшебный мир камня» ў Новым замку

Вярнуцца да падзей
11 снежань

З 11 па 16 снежня ў Новым замку пройдзе Выстаўка-кірмаш “Волшебный мир камня».

На выставе будуць прадстаўлены:

– аўтарскія эксклюзіўныя ўпрыгажэнні з мельхіёру;

– падарункі і сувеніры з оніксу (гадзіннікі, падсвечнікі і інш.), флюарыту, малахіту і іншых мінералаў;

– біжутэрыя: кольцы, бранзалеты, завушніцы, каралі, кулоны, а таксама абярэгі і талісманы з натуральных камянёў;

– вырабы з натуральнага дрэва (кветкі, сувеніры, інтэр’ерная скульптура);

– аўтарскія работы з натуральных прыродных матэрыялаў майстроў і рамеснікаў Беларусі;

Вас чакае знаёмства з прыгажосцю натуральнага каменя, і, вядома ж, магчымасць набыць разнастайныя вырабы, папоўніць уласную калекцыю рэдкімі экзэмплярамі.

Месца: Новы замак, вул. Замкавая, 20

Кошт квітка: 1 руб.

Час працы: з 11.00 да 19.00; 16 снежня: з 11.00 да 16.00

Тэлефоны для даведак: 8 (029) 71-86-88, 8(029) 77-66-588.