Новая квэст-гульня па пастаяннай экспазіцыі Новага замка для індывідуальных дарослых наведвальнікаў “Падарожжа па Новым замку”

Вярнуцца да падзей
11 студзень

Паважаныя дарослыя! Усе мы калісьці былі дзецьмі і, ні для каго не сакрэт, што ўсім нам часам вельмі хочацца зноў вярнуцца ў дзяцінства. Аказваецца, гэта ня так ужо складана! Дастаткова прыйсці да нас у музей, узяўшы з сабой добры настрой, кемлівасць і фантазію. Квэст, які мы падрыхтавалі для вас, – своеасаблівая гульня ў хованкі па залах музея. Толькі хавацца будзеце не вы, а ад вас! А вам трэба будзе шукаць і знаходзіць разнастайныя мастацкія і гістарычныя каштоўнасці, якія «схаваліся» ў экспазіцыях “Новы замак. Падзеі і лёс”, “Захаваныя каштоўнасці”, “Дзівосны свет прыроды”, “Старадаўні інтэр’ер”, “Зброя мінулых стагоддзяў”.

Дадзены квэст прадугледжвае самастойнае праходжанне заданняў. На стартавым пункце кансультант (супрацоўнік музея) тлумачыць правілы, знаёміць з аб’ектамі, задзейнічанымі ў квэсце. Затым удзельнікі атрымліваюць сшытак з заданнямі і адпраўляюцца па прапанаваным маршруце. Пасля праходжання ўсіх заданняў ўдзельнікі квэста атрымліваюць ключы для магчымасці суаднесці свае адказы з правільнымі.

Працягласць квэста залежыць ад хуткасці выканання заданняў (прыблізна – 1 гадзіна).

Кошт паслугі:

  • студэнты, дарослыя – 4 руб.

Даведкі па тэл. 8-0152-71-86-88, +375-29-77-66-588 (МТС), +375-29-614-82-35 (А1).