Акцыя да Сусветнага дня льва!

Вярнуцца да падзей
10 жнівень

Штогод ва ўсім свеце 10 жніўня адзначаецца Сусветны дзень льва. У гэты дзень праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы па прыцягненню ўвагі да грацыёзных, прыгожых і неверагодна моцных жывёл. Сёння папуляцыя львоў на поўдні афрыканскага кантынента, на жаль, памяншаецца з кожным годам. Прычынай таму змяненне клімату, хваробы, а таксама бяздумная дзейнасць чалавека.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей прапануе наведвальнікам азнаёміцца з экспазіцыяй і знайсці ў ёй экспанаты з выявай льва. Акцыя “Палічым львоў у музеі” працягнецца з 10 па 15 жніўня. На працягу гэтага перыяду вам прапануецца зрабіць фота экспаната або сэлфі на фоне яго і выложть ў Instagram з хештегом #museum_leo. У канцы самых актыўных будуць чакаць прызы ад нашага музея. Да таго ж, увесь тыдзень у экспазіцыі “Дзівосны свет прыроды” можна будзе ўбачыць чучала льва з фондаў музея.