Прэзентацыя кнігі А.Т. Федарука «Старинные усадьбы Гродненщины» у Новым замку

Вярнуцца да падзей
8 снежань

Чацвёртая кніга з цыклу «Старинные усадьбы Гродненщины» распавядае аб аб’ектах і парках Свіслацкага і Слонімскага раёнаў.

Вывучэннем сядзібна-паркавых комплексаў Анатоль Федарук заняўся яшчэ ў 90-х гадах. Вядомы вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар пачаў даследаваць беларускія сядзібы, у тым ліку, з пункту гледжання паркавай культуры.

Папярэднія тры тамы нарысаў ахапілі 13 раёнаў вобласці. У хуткім часе пачнецца праца над пятым томам. Цыкл даследаванняў па рэгіёне завершыць Смаргонскі і Шчучынскі раёны.

Так здарылася, што сам аўтар літаральна некалькі месяцаў не дажыў да выхаду сваёй чацвёртай кнігі. Яму было 83 гады.

У новым томе кнігі прадстаўлена гісторыя стварэння і развіцця сядзіб Свіслацкага і Слонімскага раёнаў, а таксама іх сучасны стан. Усяго ў зборнік ўвайшло больш за два дзясяткі падобных аб’ектаў, кожны з якіх мае сваю архітэктурную асаблівасць.