Гэты міжнародны флэш-моб быў запушчаны ў 2014 годзе з мэтаю стварэння аднадзённай акцыі для папулярнасці і піару музейных калекцый і атрымаў ужо сваіх прыхільнікаў па ўсім свеце.
Мы вырашылі падоўжыць нашу акцыю «Сэлфі ў музеі» да 25 студзеня, таму мы прапануем вам размяшчаць фатаграфіі ў сацыяльнай сетке «Instagram» з хэштэгамі #museum_grodno, #museum_grodno_selfie або #museumselfie, #museumselfieday2022. У вас ёсць яшчэ час, каб наведаць Гродзенcкія замкі, Музей гісторыі Гарадніцы і Музей Максіма Багдановіча, і нават калі няма такой магчымасці, то смела публікуйце старыя фатаграфіі (самае галоўнае з хэштэгамі), таму што вас чакае выдатны прыз!
Пераможца атрымае сертыфікат на майстар-клас па друкаванні гравюр (да 5 чалавек), вам раскажуць пра працэс стварэння меднага клішэ для гравіравання і падрыхтоўкі друкарскага станка для работы. Вы станеце непасрэдным удзельнікам працэсу друку гравюры.