Выстаўка «Прыгожа літары выводзіць ён пяром…»

Вярнуцца да падзей
19 студзень

З 18 студзеня 2022 года працуе выстаўка «Прыгожа літары выводзіць ён пяром» прымеркаваная да Дня ручнога пісьма.

Мэтай свята з’яўляецца неабходнасць нагадаць чалавецтву пра важнасць каліграфічнага почырку і ўнікальнасць ручнога пісьма, пра неабходнасць практыкавацца ў ім і непаўторнасць почырку кожнага чалавека.

Значную частку музейнага фонду складаюць рукапісы твораў вядомых беларускіх пісьменнікаў. На выстаўцы экспануюцца аўтографы твораў: У.Караткевіч «Багдановічу» (1981), Я.Брыль «Роздум пра Максіма Багдановіча» (1986), Л.Ялоўчык «М.А.Багдановічу» (1981), З.Верас «З маіх успамінаў» (1980-я), прысвечаныя класіку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу. Унікальным экспанатам з’яўляецца рукапісны сшытак з вершамі Д.Бічэль-Загнетавай – паэтэсы, стваральніцы Музея Максіма Багдановіча.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены кнігі з аўтографамі аўтараў: Д.Бічэль «Дзявочае сэрца» (1961), А.Цяжкага «Сустрэча пасля вясны» (1980) і «Пара блакітных дажджоў» (1982), В.Супруна «За смугою часу» (1994), Л.Ялоўчык «Па хісткай лесвіцы» (1988), Н.Мацяш «Поўны келіх» (1982). Экспануюцца фотаздымкі беларускіх пісьменнікаў, пісьмовыя прыборы і ручкі А.Цяжкага, В.Супруна, Л.Ялоўчык, паштоўка В.Супруна да Д.Бічэль.

Выстаўка працуе штодзённа з 10.00 да 18.00, акрамя панядзелка.

Месца: музей Максіма Багдановіча (вул. 1 мая, 10)

Кошт уваходнага квітка – 10 кап.

Запрашаем!