Удзел у міжнародным выставачным праекце ў Культурна-гістарычным музеі г. Магдэбурга.

Вярнуцца да падзей
12 Верасень

У гэтым годзе наш музей прыняў удзел у міжнародным выставачным праекце ў Культурна-гістарычным музеі г. Магдэбурга. 1 верасня ў Магдэбургу пачала працу выстава, прысвечана урбанізацыі Еўропы і гісторыі Магдэбургскага права. Для выставы былі прывезены экспанаты з дзясяткаў музееў Еўропы і СНД.  Беларусь мелі гонар прадстаўляць Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, замкавы комплекс “Мір” і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. На фотаздымках можна ўбачыць сімвалічны ключ ад Гродна са Старога замку, які экспануецца побач з кафляй з выявай гербу роду Радзівілаў з Мірскага замку.  Агулам выстава займае 17 залаў і працягнецца да лютага 2020 г.