У Старым замку адкрылася фотавыстаўка “Мой родны кут”

Вярнуцца да падзей
14 Верасень

13 верасня ў Старым замку адкрылася выстаўка “Мой родны кут”, якую арганізаваў Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”. На выстаўцы прадстаўлена 30 работ, аўтарамі якіх з’яўляюцца як прафесійныя фатографы, так і аматары. Гэта фотаздымкі, дасланыя на рэспубліканскі конкурс “Мой родны кут”, якія праводзіў Выдавецкі дом на працягу года. Прысвечаны ён быў Году малой радзімы і заклікаў убачыць і паказаць хараство родных мясцін, тых людзей, якія тут жывуць і працуць. Самыя цікавыя работы былі апублікаваны на старонках газеты “СБ Беларусь сегодня” і інтэрнет-партале.

Адзначым, што Гран-пры конкурсу выйграла Наталля Дораш з Гродна, яе фатаграфіі “Анюта”, “Царква ў сяле Чарлёна” і “Руды хлопчык” можна пабачыць на выстаўцы. Трэцяе месца ў намінацыі “Мая малая радзіма” атрымала Жанна Дзянішчык з Зэльвенскага раёна, якая расказала, што яе пераможны здымак быў зроблены пры тэсціраванні новай камеры.

Сярод прысутных была разыграна невялікая віктарына, пераможцы атрымалі кепкі і цішокі з лагапытам СБ.

Выстаўку можна наведаць па 22 верасня.