14 снежня група былых супрацоўнікаў музея наведала Стары замак. Дырэктар музея Ю.В.Кітурка пазнаёміў усіх з новай экспазіцыяй, расказаў, як будавалася экспазіцыя, якія новыя артэфакты знайшлі археолагі, паказаў інтэрактыўнае напаўненне, распавёў пра працу ў інтэр’ерных залах і далейшыя планы рэканструкцыі палаца. Музейшчыкі палюбаваліся відамі, якія адкрываюцца на горад з агляднай пляцоўкі, пабывалі на майстар-класе і надрукавалі гравюры на памяць аб наведванні новай экспазіцыі. Пасля група направілася ў Новы замак, дзе агледзела экспазіцыі, створаныя ў правым крыле будынка. Былыя супрацоўнікі распытвалі, чым жыве музей зараз, якія мае планы на будучыню, а таксама ўспаміналі часы сваёй працы ў музеі.