Віншуем Андрэя Вашкевіча з узнагародай – нагрудным знакам “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”!

Вярнуцца да падзей
19 Кастрычнік

Супрацоўнік нашага музея, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Андрэй Фрыдрыхавіч Вашкевіч з нагоды Дня работнікаў культуры ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

Андрэй Вашкевіч – гісторык, якога добра ведаюць у нашым горадзе. Ён аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па гісторыі Гродна, для жыхароў і гасцей горада праводзіць цікавыя экскурсіі. Прымае ўдзел у навуковых канферэнцыях, выступае на круглых сталах. За апошнія гады Андрэй Фрыдрыхавіч стварыў ў музеі такія выстаўкі як “Бывай, мільянер!”, “Made in Hrodna”, “Хтосьці шукае, хтосьці знаходзіць…”, быў актыўным удзельнікам стварэння Музея гісторыі Аўгустоўскага канала, Музея гісторыі гродзенскай турмы і інш.

Віншуем Андрэя Фрыдрыхавіча з высокай адзнакай, жадаем поспехаў, новых цікавых ідэй і іх рэалізацыі!