Выстаўка “Паэт красы і светласці” ў Музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
18 Кастрычнік

У Музеі Максіма Багдановіча з 17 кастрычніка 2018 года працуе выстаўка «Паэт красы і светласці» (да 127-годдзя з дня нараджэння М.Багдановіча).

Праблемы прызначэння мастацтва, красы як сутнасці мастацтва характэрны для творчасці М.Багдановіча. Праз яго паэзію, поўную хараства і загадкавасці, на нас глядзіць само жыццё – рэальнае, цяжкае, поўнае змагання і безупыннай працы.

Творчасць М.Багдановіча – бясконцая крыніца натхнення для мастакоў, кампазітараў, пісьменнікаў.

На выстаўцы прадстаўлены кнігі, прысвечаныя даследаванню жыцця і творчасці паэта:

  • Н.Ватацы «Шляхі» (Мінск, 1986)
  • Я.Міклашэўскі «Каханне і смерць, або лёс Максіма Багдановіча» (Мінск, 1995)
  • С.Панізнік «У бязмежную даль» (Мінск, 1996)
  • Л.Зубараў «Максім Багдановіч» (Мінск, 1989)
  • «Пясьняр свабоды й красы» (Баварыя, 1947)
  • «Максім Багдановіч. Пясняр чыстае красы» (Мінск, 2011)

Увазе наведвальнікаў прадстаўлены  творы Максіма Багдановіча ў перакладзе на нямецкую, літоўскую, англійскую мовы:

  • «Weissrufhenische Heimat-Lyrik» (Германія, 1949)
  • «Vainikas» (Вільнюс, 1989)
  • «The Apocrypha» (часопіс «Bielorussian youth», ЗША, 1974),

а таксама  медалі, значкі і памятныя манеты:

  • медаль «Максім Багдановіч. 90 гадоў з дня нараджэння 1891-1981 гг.» Бянькоўскага А.І. (БССР, 1981)
  • значок «Музей М.Багдановіча. Гродна» Пярвухінай Т.А. (Гродна, 1996)
  • манета памятная «М. Багдановіч 1891-1917» (Мінск, 1911)

і інш.

Запрашаем на выстаўку! Уваход для ўсіх – 5 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 18.00 (панядзелак – выходны).