Рэспубліканскі семінар “Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў галіне музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы развіцця”

Вярнуцца да падзей
12 снежань

Рэспубліканскі семінар “Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў галіне музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы развіцця” адбыўся ў музеі 12 снежня 2018 г. На семінар прыехалі дырэктары нацыянальных і абласных музеяў, начальнікі ўпраўленняў культуры з усіх абласцей. Падчас семінара абмяркоўвалися пытанні супрацоўніцтва дзяржаўных музеяў з прыватнымі партнёрамі: рэалізацыя сумесных праектаў, дзейнасць і праблемы прыватных музеяў, падзяліліся вопытам працы праекта “Карта госця”. Госці наведалі прыватныя і ведамасныя музеі Гродна: “Цікавы музей”, экспазіцыю ў Музеі-аптэцы, Музей турэмнага быту, Музей гісторыі пажарнай службы, падняліся на каланчу і змаглі палюбавацца відамі нашага горада. Таксама пазнаёміліся з ходам рэстаўрацыі Старога замка і археалагічных даследаванняў, наведалі выстаўку “Сакральная спадчына Панямоння” ў Новым замку.