Выстава “Была калісь цудоўная пара…” у Музеі Максіма Багдановіча

Вярнуцца да падзей
31 май

У Музеі Максіма Багдановіча з 16 траўня 2017 года працуе выстаўка “Была калісь цудоўная пара…”. Выстаўка прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, які адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены аўтарскія лялькі Галіны Васільеўны Жамчужнікавай.

На выстаўцы экспануюцца лялькі з палімернай гліны і тэкстылю. Аўтарскія лялькі ўвасабляюць сабой вядомых казачных персанажаў: Баба-Яга, гаспадыня Меднай гары, Лясун, герояў дзіцячай казкі “Курачка Раба” і інш.

Выстаўка будзе працаваць усё лета. Шчыра запрашаем! Уваход для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 5 капеек!

вул.1 Мая, 10 (Музей Максіма Багдановіча)

з 10.00 да 18.00