Выстава “ROBO ART” у Новым замку

Вярнуцца да падзей
8 Кастрычнік

На выставе «ROBO ART» прадстаўлены футурыстычныя мадэлі робатаў, зброі, аўтамабіляў і касмічнай тэхнікі ручной работы. Экспазіцыя налічвае больш за 70 экспанатаў рознага памеру, сярод якіх ёсць статычныя і рухомыя мадэлі. Усе экспанаты выкананы з металу і пластыка.

«Незвычайнае ў звычайным»… Менавіта так характарызуецца выстава «ROBO ART». У кожным робаце, у кожным экспанаце – свая эмоцыя. Бытавая тэхніка, якая адслужыла свой век, ва ўмелых руках таленавітага майстра Аляксандра Гадуна ператвараецца ў мастацтва. Пры дапамозе няхітрых інструментаў – паяльніка, клею і адвёрткі – радыёдэталі становяцца фігуркамі робатаў.

Будучыня, у якой людзі і робаты жывуць побач, апісанае фантастамі, ужо здзейснілася ў Авальнай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея па вул. Замкавай, 20. Выстава працуе да 8 снежня 2017 г., штодня, акрамя панядзелка з 10:00 да 18:00. Кошт квіткоў: школьнікі, дзеці з 4 гадоў – 3 руб., студэнты, пенсіянеры – 4 руб., дарослыя – 5 руб., група ад 10 чалавек – 2 руб. 50 кап. з чалавека.