Дзень усмешкі ў музеі!

Вярнуцца да падзей
5 Кастрычнік

Сусветны дзень усмешкі адзначаецца штогод у першую пятніцу кастрычніка. Тым, што гэтае цудоўнае свята існуе, свет абавязаны мастаку Харві Бэлу. У 1963 годзе да яго звярнуліся прадстаўнікі амерыканскай страхавой фірмы «State Mutual Life Assurance Company of America” ​​з просьбай прыдумаць які-небудзь запамінальны лагатып – візітную картку кампаніі. Мастак практычна адразу прапанаваў сваю распрацоўку. Тое, што прапанаваў Харві Бэл прадстаўнікам кампаніі было менавіта тым, што сёння практычна любы карыстальнік інтэрнэту беспамылкова назаве смайлам.
Сусветны дзень усмешкі першы раз адзначаўся ў 1999 годзе. Мастак лічыў, што гэты дзень павінен быць прысвечаны добраму настрою, дэвізам Дня з’яўляюцца словы: «Do an act of kindness. Help one person smile », што перавесці можна прыкладна так: «Зрабі добрую справу. Дапамажы з’явіцца хоць бы адной усмешцы». І з таго часу гэтае свята адзначаецца энтузіястамі па ўсім свеце рознымі акцыямі і флэшмобамі.
Самых жыццярадасных і вясёлых мы запрашаем у наш музей, каб падзяліцца адзін з адным у гэты цудоўны дзень сваімі ўсмешкамі і добрым настроем!