XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні прайшлі ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”

Вярнуцца да падзей
1 Кастрычнік

Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея прынялі ўдзел у XVI Гарадзенскіх навуковых чытаннях, якія адбыліся ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага. Тэма сёлетных чытанняў – “Скарбы гарадзенскіх калекцый”.

Падчас чытанняў з дакладам на тэму “Правененцыі на кнігах з бібліятэкі Масалянскай Ардынацыі ў зборах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея” выступіла загадчык аддзела рэдкай кнігі Развановіч Алена Станіславаўна, а аб медальерскай серыі каралёў польскіх з фондаў ГДГАМ распавёў навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Грэсь Андрэй Іосіфавіч.