Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна ўнесена ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.
“Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА) у ходзе 20-й сесіі ў Нью-Дэлі 9 снежня прыняў рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Неглюбская тэкстыльная традыцыя Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці” ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якая мае патрэбу ў тэрміновай ахове ЮНЕСКА”, – гаворыцца ў паведамленні.

Больш падрабязна можна азнаёміцца па спасылцы БЕЛТА