Выставу да 105-годдзя з дня нараджэння П. Машэрава адкрылі ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі

Вярнуцца да навін
13 люты

Выстава “З ХХ стагоддзем нараўне” да 105-годдзя з дня нараджэння П.М. Машэрава адкрылася ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца навукова-асветнага аддзела музея Зінаіда Кульша.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі да памятнай даты невялікую, але вельмі насычаную экспазіцыю, якая раскрывае асобу савецкага і беларускага партыйнага лідара. У прыватнасці, адноўлены дамашні рабочы кабінет Пятра Машэрава ў перыяд яго жыцця і работы ў Мінску на пасадзе першага сакратара ЦК Кампартыі Беларусі. Тут наведвальнікі могуць убачыць дакументы, асабістыя рэчы, кнігі з дамашняй бібліятэкі. На выставе прадстаўлена каля 80 прадметаў, якія дапамагаюць стварыць вобраз П.М. Машэрава – чалавека, настаўніка, сем’яніна.

Падрабязней па спасылцы: навіна