Віртуальная выстаўка «Ледзяная пятля Сталінграда»

Вярнуцца да навін
17 люты

Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” прадстаўляе на сваім сайце віртуальную выставу “Ледзяная пятля Сталінграда”.

Выстава прысвечана 80-годдзю заканчэння Сталінградскай бітвы. Яна створана на аснове экспанатаў з фондаў Музея Перамогі ў Маскве пры садзейнічанні музеяў – удзельнікаў міжнароднага выставачнага праекта “Тэрыторыя Перамогі”. Так, свае матэрыялы для экспазіцыі прадставілі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, мемарыяльны комплекс “Парк Перамогі” (Узбекістан), Нацыянальны гістарычны музей Кыргызскай Рэспублікі, Музей незалежнасці Азербайджана, Пошукавы рух Малдовы, Ваенна гістарычны музей “Маці Арменія” і Музей гісторыі Арменіі.

Падрабязней па спасылцы: навіна