Зрабіць супрэматычную паштоўку прапанавалі наведвальнікам музея Масленікава ў Магілёве

Вярнуцца да навін
9 сакавік

Паслухаць лекцыю пра фрэскавы жывапіс і зрабіць супрэматычную паштоўку прапанавалі наведвальнікам Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава.

Экскурсія-лекцыя з майстар-класам “Супрэматычная кропка ў беларускім барока” адбылася 4 сакавіка. З наведвальнікамі паразмаўлялі пра старажытны фрэскавы жывапіс у стылі барока, біблейскія сюжэты і асаблівасці насценных размалёвак, якія захоўваюцца ў музеі. Акрамя таго, ім расказалі пра супрэматызм і загадкавы чорны квадрат Казіміра Малевіча.

Госці ўбачылі арт-аб’ект “У сетцы сну Іакава” і пазнаёміліся з незвычайнай экспазіцыйнай падачай старажытных фрэсак. На заканчэнне ў кожнага была магчымасць зрабіць на памяць супрэматычныя паштоўкі.