СОНЦА – галоўны герой выставы. Сонца, як цэнтральная сэнсавая ВОСЬ, на якую нанізваюцца ўсе вобласці чалавечага жыцця, цесна звязвае чалавека з касмічнымі з’явамі, падае яго часткай гэтай Вялікай сістэмы, у яе паслядоўным кругазвароце …
ПАДЗЕЯ, якой прысвечана выстава – З’ЯВА ЗІМОВАГА СОНЦАСТАЯННЯ – ў астранамічным дачыненні КРОПКА АДЛІКУ НОВАГА ГОДА.
На выставе прадстаўлены творы ў большасці сваёй з фондаў музея. Перыяд іх стварэння досыць шырокі (з 1986 па 2017 гг.), побач з беларускімі майстрамі арганічна суседнічаюць літоўскія мастакі.
Уваходныя білеты:
- для школьнікаў — 1 рубель 00 капеек.
- для студэнтаў і пенсіянераў — 1 рубель 50 капеек.
- для астатніх наведвальнікаў — 2 рублі 00 капеек.