Брэсцкі абласны краязнаўчы музей падрыхтаваў выставу «Заўсёды на варце»

Вярнуцца да навін
24 люты

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 23 лютага адкрыюць выставу “Заўсёды на варце”, якая прымеркавана да Дня Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

Для выставы адабраны больш за 130 прадметаў. Наведвальнікі змогуць убачыць арыгіналы з розных фондавых калекцый музея. Асноўны акцэнт зроблены на абмундзіраванні і рыштунку ўзброеных сіл у часы Савецкага Саюза і суверэннай Беларусі. Будуць прадстаўлены ваенная форма і асабістыя рэчы ваеннаслужачых, ураджэнцаў Брэсцкай вобласці, якія праславіліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане, а таксама першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата. Будуць экспанавацца галаўныя ўборы, пагоны, шаўроны розных родаў войскаў. Дапоўняць выставу дакументы і фатаграфіі, плакаты, віншавальныя паштоўкі розных гадоў, кнігі, медалі і жэтоны, сувеніры.

У экспазіцыі можна ўбачыць асабістыя рэчы абаронцаў Айчыны і нашых землякоў, якія праславілі сябе і наш край”. Азнаёміцца з выставай можна будзе да 31 сакавіка.