«Глебаўка збірае сяброў». Выстава работ выпускнікоў мастацкага каледжа адкрыецца ў Мінску

Вярнуцца да навін
27 люты

“Глебаўка збірае сяброў”. Выстава работ выпускнікоў мастацкага каледжа адкрыецца ў Мінску

Выстава “Глебаўка збірае сяброў” адкрыецца 28 лютага ў галерэі “Акно” Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава.

Мэта праекта “Глебаўка збірае сяброў” у тым, каб паказаць гледачу ўсю разнастайнасць творчых работ аўтараў, якія дэманструюць, з аднаго боку, класічную “глебаўскую школу”, з іншага боку, індывідуальна сфарміраваны почырк кожнага мастака, графіка, скульптара.

Традыцыі выкладання, якія вызначаюць характэрныя рысы будучага мастака, шырокі дыяпазон жанравых, тэматычных, вобразна-стылістычных напрамкаў, рознабаковасць тэм і сюжэтаў дыпломных работ – усё гэта характарызуе Глебаўку. Сённяшнія выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава – актыўныя, адукаваныя, крэатыўныя маладыя людзі. Менавіта яны, нараўне з папярэднімі пакаленнямі такіх мастакоў, як Міхаіл Савіцкі, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Арлен Кашкурэвіч, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско, Вісіль Шаранговіч, складаюць ядро беларускай мастацкай культуры.

Выпускнікі каледжа займаюць самыя розныя нішы беларускага і сусветнага мастацтва. Мастацкі каледж імя А.К. Глебава імкнецца да захавання самых цёплых адносін са сваімі выпускнікамі і заўсёды ганарыцца іх поспехамі. Сімвалічна, што праект ажыццяўляецца ў Год міру і стварэння.