Вынікі дзейнасці музеяў Гродзенскай вобласці ў 2018 годзе

Вярнуцца да падзей
29 сакавік

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей

Открытие выставки “Арт-панорама 2018”

Еврейский клад времен Второй мировой, найденный в Гродно, передан музею

 Открытие выставки “Made in Hrodna”

Мероприятие “Дни Стефана Батория в Гродно” совместно с Общественным объединением “Гусар”, Гусарской хоругвой гетмана Станислава Жолкевского (Польша)

Ночь в музее-2018 “Ярмарка Эмоций”

Открытие выставки “Хтосьці хавае, хтосьці знаходзіць…”

Ежегодный детский бал в Королевском замке «В волшебном блеске маскарада»

Открытие выставки “Сакральное наследие Понемонья”

Научная конференция “Сакральное наследие Понемонья”

Республиканский семинар «Государственно-частное партнерство в сфере музейного дела Республики Беларусь: состояние и перспективы развития»

Самые интересные находки с археологических раскопок на Старом замке:

– Кирпич с клеймом в виде герба «Колюмны»

– Фрагменты старинной фрески

– Шахматная фигурка пешка 14 в.

– Фрагменты деревянных построек 14 в.

– Фрагмент шахматной доски

 

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча

 

 

27 верасня 2018 года ў краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча адбылося адкрыццё выстаўкі “Ашмянскія краявіды”, якая пазнаёміла наведвальнікаў з творчасцю мастака Вінцэнта Мешкуця.

Падрабязнасці: http://oshmuz.by/novosti/stsyazhynkami-pamyatsi-vintsenta-meshkutsya/

 

Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча ў 2018 годзе далучыўся да рэалізацыі праекта “Распрацоўка канцэпцыі аднаўлення былой Ашмянскай сінагогі, арыентаванай на патрэбы мясцовай грамадскасці”, ініцыятарам якога выступіў Беларускі камітэт ІКАМОС.

Падрабязнасці: http://oshmuz.by/novosti/na-shlyahu-da-vyratavannya-sinagogi/

Мастоўскі дзяржаўны музей «Лес і чалавек»

 

Выстава «Піянерыя – цудоўная краіна» стваралася з мэтай захавання і ўмацавання піянерскіх каштоўнасцяў, гістарычнай памяці руху, якім былі натхнёныя старэйшыя пакаленні. На выставе былі прадстаўлены атрыбуты, звязаныя з піянерскім рухам, – гальштукі, значкі, вымпелы, школьная форма, граматы, кіна і фотаматэрыялы.

Выставачная зала з “піянерскай” экспазіцыяй выкліла шмат успамінаў пра час, які незваротна сышоў. Музей запрашаў мастаўчан напоўніць музейны альбом фотакарткамі з момантамі свайго піянерскага жыцця: канікулы, паходы, паездкі ў лагер. І, вядома ж, расказаць гісторыі, звязаныя з піянерскім дзяцінствам. На выставе для дзяцей прапаноўваліся гульні таго часу, песні пад караоке, фотазона.

Падрабязнасці: http://лес-и-человек.бел/o-nas/157-vystava-piyaneryya-tsudo-naya-kraina.html

 

 

 Да Дня горада Масты музей прапанаваў новую форму работы – музей-бус. Выстава “Мой родны куточак” распавядала жыхарам і гасцям горада пра цікавыя рэчы сялянскай хаты, іх прымяненне і выраб. Мастаўчане змаглі ўспомніць свой родны куточак з кубачкам духмянай гарбаты і смачным печывам, загадаць жаданне, кінуўшы манету ў чароўны збаночак.

Падрабязнасці: http://лес-и-человек.бел/o-nas/160-vystava-da-dnya-gorada-masty.html

Валкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П.І. Баграціёна

 

20 лютага 2018 года ў музеі прайшла віктарына, прымеркаваная да 100-годдзя ўтварэння Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, у якой спаборнічалі навучэнцы школ і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў горада. Ініцыятарам мерапрыемства, пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта г. Ваўкавыска, выступіў жыхар горада, краязнаўца Мацейка Ігар Аляксандравіч. З запрошаных гасцей прысутнічалі прадстаўнікі райвыканкама і ваенны камісар горада.

Навучэнцам былі прапанаваны пытанні, па якіх неабходна было даць кароткі адказ. Пазней па выніках былі вызначаны тры прызавыя месцы.

Падрабязнасці: http://museum-bagration.by/news/news-renderer/novosti-83/page-15.html

 

Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей

 

 

Рэспубліканская канферэнцыя да 520-годдзя г. Дзятлава “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”.

Падрабязнасці: http://museum.dzyatlava.by/2018/12/28/3581/

 

Да Міжнароднага дня музеяў прайшло мерапрыемства “Табе, наш горад, прысвячаем”, галоўнай ідэяй якога з’яўлялася 520-годдзя горада Дзятлава.

20 траўня 2017 года ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” прайшло мерапрыемства “Музей збірае сяброў”.

Падрабязнасці: http://museum.dzyatlava.by/2017/05/20/2097/

 

Адкрыццё мемарыяльнай дошкі М.Ф.Петрыкевічу, першаму дырэктару і стваральніку музея, на будынку Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Падрабязнасці: http://museum.dzyatlava.by/2018/12/28/3575/

 

Прэзентацыя альбома М.Л.Несцярэўскага “Я яшчэ не ўсё зрабіў”.

11 красавіка 2018 года ў музеі прайшла прэзентацыя каляровага альбома нашага знакамітага земляка,вядомага кераміста, мастака М.Несцярэўскага. Альбом адлюстроўвае этапы творчай дзейнасці Мікалая Лаўрэнцьевіча, яго плённую працу на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Падрабязнасці: http://museum.dzyatlava.by/2018/04/12/2847/

Музей-сядзіба М.К. Агінскага (Залессе)

 

Ноч музеяў–2018 (19.05.2018 г.)

Музей-сядзіба М.К. Агінскага ў чацвёрты раз далучылася да Міжнароднага дня музеяў і акцыі Ноч музеяў. Падчас мерапрыемства адбылося ўрачыстае пераразанне чырвонай стужкі на адноўленыя масткі на штучным возеры каля млына. Толькі адзін дзень дзейнічала выстава дакументаў з прыватнай калекцыі краязнаўцы і падарожніка з Польшчы Пятра Карвэцкага. Гучалі рамансы ў выкананні Тамары Нагаевай, праводзіліся майстар-класы па бальных танцах, прапаноўваліся разнастайныя гульні і забаўляльныя праграмы.

Падрабязнасці: http://oginskizalesse.by/noch-muzeyau-2018-u-syadzibe-kampazitara-aginskaga

 

Фестываль «Вяргіні да Дня нараджэння Міхала» (25.08.2018 г.)

25 жніўня 2018 гада ў Залескай сядзібе кампазітара ўпершыню прайшоў фестываль «Вяргіні да дня нараджэння Міхала». У апошнія выходныя лета наведвальнікі музея-сядзібы змаглі атрымаць асалоду ад выдатнай музыкі і цудоўных кветак. У праграме фестывалю: выступленні музычных калектываў; праца інтэрактыўных пляцовак; выставы кветкавых дываноў і букетаў; фотавыставы на кветкавую тэму; праца дзіцячай пляцоўкі; экскурсіі па сядзібе і квэсты па парку; капялюшнае дэфіле; майстар-класы і прэзентацыі.

Падрабязнасці: http://oginskizalesse.by/v-ramkah-festivalya-georginy-ko-dnyu-rozhdeniya-mihala-proshel-konkurs-podvoriy-zemlya-smeyotsya

http://oginskizalesse.by/v-ramkah-festivalya-georginy-ko-dnyu-rozhdeniya-mihala-proshel-konkurs-cvetochnyh-kovrov-zalese

http://oginskizalesse.by/v-ramkah-festivalya-georginy-ko-dnyu-rozhdeniya-mihala-proshel-konkurs-plener-cvetochnoe-nastroenie

 

 

Баль для дарослых (29.09.2018 г.)

Унікальны для нашага часу касцюмаваны баль для дарослых у стылі ХІХ стагоддзя прайшоў у старадаўніх інтэр’ерах сядзібы М.К. Агінскага. Сучасныя кавалеры і дамы, якія змянілі на паркеце шляхту, мелі магчымасць прадэманстраваць уласнае танцавальнае майстэрства і пераняць навыкі вальса і паланэза ў прафесіяналаў. Атмасферу балю двухсотгадовай даўнасці дапаўнялі прыдворныя музыкі.

Падрабязнасці: http://oginskizalesse.by/znachimye-sobytiya-2018-goda

Іўеўскі музей нацыянальных культур

 

9 лютага 2018 г. у Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Татары ў Войску Польскім”, арганізаванай пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублікі Польша ў Гродне. Музей у чарговы раз стаў своеасаблівай пляцоўкай для міжнароднага і культурнага супрацоўніцтва. Матэрыял прадстаўлены Музеем Войска ў Беластоку. На адкрыцці прысутнічалі: Генеральны консул Яраслаў Ксёнжэк з супрацоўнікамі Консульства, дырэктар музея Войска ў Беластоку, прадстаўнікі іўеўскай татарскай абшчыны на чале з імамам Адамам Сулейманавічам Радзецкім, мясцовыя краязнаўцы, жыхары Іўя. Мерапрыемства суправаджала жывая музыка ў выкананні настаўнікаў Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Падрабязнасці: http://ivye.museum.by/be/node/43402

http://ivye.museum.by/be/node/43361

 

 

16 сакавіка ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур адбылося адкрыццё выстаўкі “Сямейная рэліквія”. Кожны жадаючы на працягу месяца мог ўбачыць прадметы, свята захоўваемые, як памяць аб мінулым, аб сваіх продках, Рафаловічамі Аляксандрам Іванавічам і Ганнай Мацвееўнай, Буйко Іванам Мечыслававічам, Рамановічам Анатоліем Яўгенавічам, Грыкень Таісіяй Іванаўнай, Віктаравай Алёнай Уладзіміраўнай, Камягінай Аленай Аркадзьеўнай, Шукавай Інай Міхайлаўнай, Маскалевіч Кацярынай Уладзіміраўнай.

 

 17 мая у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” з прафесійным святам супрацоўнікаў музея павіншаваў Іван Кірчук, лідар этна-трыа “Троіца”, са сваім монаспектаклем “Дарожка мая…”

Падрабязнасці: http://ivye.museum.by/be/node/44107

Свіслачскі гісторыка-краязнаўчы музей

 

 

18 жніўня 2018 года горад Свіслач вітаў удзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю леса «Гамоняць пушчы беларускія…», у якім актыўны ўдзел прыняў Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. На тэматычнай пляцоўкі “Паляўнічая” кожны жадаючы мог даведацца пра асаблівасці палявання XVII-XIX стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, паглядзець выставу паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, пакаштаваць паляўнічыя стравы.

Падрабязнасці: http://svisloch-museum.by/2018/08/18

 

Да Міжнароднага Дня музеяў у рамках акцыі “Ноч у музеі” прайшло святочнае мерапрыемства, якое адкрылася літаратурнай гасцёўняй “Святло роднага слова”. Свае любімыя вершы чыталі і экспромтам пісалі новыя: Іван Ламашкевіч, Людміла Шворак, Ганна Мысліцкая, Святлана Ганчар.

Вечарам у дворыку музея пад адкрытым небам адбыўся вечар бардаўскай песні “Песні нашага стагоддзя”. У выкананні бардаў прагучалі любімыя песні пад гітару.

 Карэлічскі раённы краязнаўчы музей

 

У Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы пад назвай «Вясёлка натхнення», на якой прадстаўлены работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мясцовых майстроў: М.А.Бастюк, Л.В.Хвесько, К.В.Базар, А.С.Калінчыка, В.І.Лагуты, П.Л.Каршуна, А.І.Заблоцкага, Т.М.Маклюк, Т.А.Купрас. Таксама ўсе наведвальнікі выставы змаглі палюбавацца працамі з фонду раённага музея.

Для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства работнікі раённага Дома рамёстваў правялі майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў, які выклікаў вялікую цікавасць усіх прысутных.

У пачатку мерапрыемства да гасцей і ўдзельнікаў выставы звярнулася начальнік ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі І.М.Санчук, якая пажадала майстрам і далей развіваць свой талент, які прыносіць радасць. Ніхто не застаўся без прыемнага падарунка.

Аб ролі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў жыцці нашых продкаў і значэнні арнаментаў на вышыўках распавяла навуковы супрацоўнік Карэліцкага музея М.В.Беленава і знакаміты майстар саломапляцення В.Е.Салдатава.

 

17 кастрычніка ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася выстава-сустрэча «Зачараваны свет» Антаніны Аўчыннікавай, якая расказала пра мастацтва фларыстыкі, яго гісторыю і пра тое, якое непадробнае задавальненне яна атрымлівае ад працы з кветкамі.

Усе жадаючыя маглі атрымаць асалоду ад карцін з прыродных матэрыялаў, у якіх знайшлі сваё адлюстраванне родныя беларускія матывы. Як прызналася Антаніна Мікалаеўна, спачатку працаваць з лісцем і кветкамі было няпроста, але дзякуючы ўласнай руплівасьці і творчаму мысленню жанчына здолела ўвасобіць у рэальнасць тое, што з гэтага часу радуе душу халоднымі восеньскімі вечарамі.