Ліст з фронту Янісона Генадзя Андрэевіча да сваёй маці Янісон Ефрасінні Рыгораўны. Адрасаваны ў г. Златавуст Чалябінскай вобласці.
Аўтар ліста звяртаецца да маці, якой шле сардэчнае прывітанне з фронту і жадае ўсяго найлепшага. Піша, што жывы і здаровы, жыве добра, кормяць выдатна, даюць па сто грам да абеду. Паведамляе, што ўчора (заўвага рэд. 1943/07/25) паслаў ёй пераводам 100 рублёў, ад брата Жорыка атрымаў ліст, на які ўжо адказаў.
Ліст з фронту радавога Скапца Міхаіла Мікалаевіча да сваёй жонкі Скапец Марыі Аляксандраўны, датаваны 8 кастрычніка 1944 года. Напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “БССР / Белостокская обл. / Крынковский район / п. Большая Берестовица / д. Берестовичаны / Скапец Марии Александровне”. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены спецыяльны штэмпель “ПРОСМОТРЕНО Военной цензурой 24727”, побач стаіць штамп паштовай службы.
Ліст з фронту капітана Паўла Кошэлева да сваіх родных на адрас: “Иркутская область/ пос. Жигалово / Кузнецовка 32 / Кошелевой Галине / Павловне”, ніжэй: “полевая почта 18221/ (асабісты подпіс)”. На знешнім баку штэмпелі: “Жигалово” і “Полевая почта”, а таксама штамп “Просмотрено Военной Цензурой 19”.
Ліст с фронту Кузьміча Івана Мітрафанавіча да сваіх бацькоў. Тэкст ліста на рускай мове, з арфаграфічнымі памылкамі, часта замест рускай літары “и” ужываецца беларуская “і”. На знешняй старонцы напісаны адрас: “БССР. Бранавіцка обл. / Юраціскаго раёна / Чапуньскаго селсавета / дерэвня Чапунь / палучыць / Кузмічу / Мітрфану”. Злева штэмпель палявой пошты з датай “27.10.44” і штамп “Просмотрено Военной цензурой 01440».
Паштовая картка з фронту капітана Паўла Кошэлева да сваіх родных. На знешняй старонцы напісаны адрас: “Иркутская область / пос. Жигалово/ Кузнецовка 32 / Гузевич Надежде / Николаевне”, ніжэй: “полевая почта 18221/ (асабісты подпіс)”. На картцы штэмпелі: “Жигалово” і “Полевая почта”, а таксама штамп “Просмотрено Военной Цензурой 17”.
Ліст з фронту ад яфрэйтара Барташэвіча Уладзіміра Міхайлавіча адрасаваны Гладкоўскаму Івану. Напісаны на рускай мове простым алоўкам, без прытрымлівання правілаў арфаграфіі і пунктуацыі. На знешняй старонцы напісаны адрас: «БССР. Об.Гродно. район Валкавыск. с/с Гудявичы. Дер. Одзверныя. Иван Гладкоўски». На адвароце складзенага трохвугольніка прастаўлены штамп «Просмотрено Военной Цензурой 27674».
Ліст з фронту Ягаўдзіка Дзмітрыя да бацькі – Ягаўдзіка Сцяпана Пятровіча. Ліст напісаны на аркушы школьнага сшытка, на рускай мове, алоўкам. На знешняй старонцы напісаны адрас: “БССР / Барановичская обл./Зельвенский район/ Костровичский с/с / д. Ломаши / Яговдику Степану Петровичу”, ніжэй: “п/п 38464/ “ш” /Яговдик Дмитрий.”. На адвароце складзенага трохвугольніка прастаўлены штамп «Просмотрено Военной Цензурой 24649».
Ліст з фронту Хіліманюка Рыгора Гаўрылавіча да бацькі Хіліманюка Гаўрылы Васільевіча і родных. Адрасаваны ў Беластоцкую вобласць Бельскі раён в. Мора (цяпер у гміне Чыжы Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства). Каляндарны паштовы штэмпель аб атрыманні адсутнічае, таму, хутчэй за ўсё, гэты ліст да адрасата не дайшоў.
Ліст на фронт чырвонаармейцу Алесю Юрэнка ад камсамолкі Таццяны Журавель. Адпраўлены на адрас: Палявая пошта № 47784-а.
Таццяна Журавель ад імя ўсіх камсамольцаў с. Бубнава (цяпер сяло Бубнаўская Слабодка Залатаношскага раёна Чаркаскай вобласці) дзякуе за ліст-адказ ад земляка Алеся Юрэнкі, цікавіцца яго артыкуламі пра франтавікоў апублікаванымі ў газетах, пытае пра воінскае званне і з якіх мясцін Палтаўшчыны ён паходзіць, жадае яму вярнуцца з вайны цэлым і здаровым.
Ліст з фронту Карпюка Аляксея Нічыпаравіча да сваіх бацькоў. Аўтар паведамляе блізкім, што ён жывы, здаровы, вяртаецца ў сваю вайсковую часць пасля ранення, надвор’е цёплае, распускаецца бэз. А.Н.Карпюк піша пра тое, што ўсе салдаты чакаюць апошняга ўдару па фашыстах і хуткай перамогі, каб вярнуцца дадому. Аляксей Нічыпаравіч просіць бацькоў, каб пісалі часцей і паведамлялі пра сваё здароўе.
Ліст датаваны 19 ліпеня 1944 года. Тэкст ліста на адну старонку. А.А. Вярсоцкі піша, што знаходзіўся ў вайсковай часцы, якая некалькі дзён таму дыслакавалася ў Тбілісі, дзе сустрэў знаёмых Траццяковых, якія здаровыя, жывуць там і працуюць. Паведамляе, што на гэты момант знаходзіцца недалёка ад дому. Просіць напісаць, як яны жывуць, як іх здароўе, ці ацалеў горад (магчыма мае на ўвазе горад Ашмяны). Калі наладзіць сувязь з бацькамі, то апіша падзеі больш падрабязна.
Ліст з фронту Хахуды Аляксея Іванавіча да Варэнкавай Ніны Антонаўны. Адрасаваны ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. Верагодна, у гэтым горадзе ў эвакуацыі знаходзілася маці Аляксея Іванавіча Аніса Карпаўна. Аўтар ліста звяртаецца да сваёй маці і цёткі Вольгі, просіць прабачэння ў родных за тое, што доўга не дасылаў ім паведамленні. У самім лісце Аляксей Іванавіч віншуе родных з 26-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Ліст з фронту Семянякі Івана Іванавіча да сваёй жонкі Надзеі Восіпаўны. Адрасаваны ў в. Вялікія Азяраны Галынкаўскага сельскага савета Вялікабераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці (цяпер у Беластоцкім ваяводстве Рэспублікі Польшча). Аўтар ліста звяртаецца да сваіх дзетак і жонкі, піша, што жыў і здароў, чаго і ім жадае, едзе ў цягніку ўжо дзясятыя суткі на Беласток, будуць ехаць на Бераставіцу, таму хацеў даць жонцы тэлеграму, каб прыехала на станцыю, але не ведаў дакладна, ці будзе цягнік праязджаць праз Бераставіцу. Перадае паклон усім родным і знаёмым, звяртаецца да сваіх дзетак, піша, як паглядзіць на фотакартку, то плача. Піша да жонкі, што вызвалілі Варшаву, ужо блізка каля Кёнігсберга.
Ліст Белікавай Ганны Васільеўны да начальніка ваеннага шпіталя ў г. Ульянаўск з просьбай паведаміць пра яе мужа – чырвонаармейца Белікава Паўла Сямёнавіча, які лячыўся ў шпіталі, у сувязі з тым, што яе лісты вяртаюцца назад.
Белікаў Павел Сямёнавіч нарадзіўся ў 1905 г. у с. Пятроўскае Саракташскага раёна Чкалаўскай (Арэнбургскай) вобл. Рускі. У РСЧА з ліпеня 1941 г. Прызваны Саракташскім РВК Чкалаўскай вобл. На фронце з 19.11.1942 г. Чырвонаармеец, радавы, тэлефаніст артылерыйскага дывізіёна 9 гвардзейскай механізаванай брыгады. Быў паранены. Апошняе месца службы: п/п 28368. З 6 кастрычніка1944 г. лічыцца прапаўшым без вестак.
Ліст з фронту старшага сяржанта Фёдара Кухты да сваёй знаёмай Каранцэвіч Людмілы Георгіеўны. Адрасаваны ў школу с. Сямёнаўка Ісык-Кульскага раёна Кіргізскай ССР. Ліст напісаны 8 сакавіка 1944 г., старшы сяржант Ф. Кухта віншуе з Міжнародным жаночым днём сваю знаёмую Людмілу Георгіеўну. З ліста становіцца зразумелым, што гэта настаўніца з Ленінграда, якая эвакуявалася са сваімі дзецьмі ў Кіргізію і працуе ў школе с. Сямёнаўка Ісык-Кульскага раёна. Фёдар Кухта піша, што яе ліст ад 11 лютага атрымаў.